Классному руководителю

Инструктивно-методическое письмо «Особенности организации социальной, воспитательной и идеологической работы в учреждениях общего среднего образования в 2020/2021 учебном году»

Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні ўрока «Адна ты, Дзяржыншчына такая непаўторная! Ты святло ў маім лёсе! »

    

                               

                                     Метадычныя  рэкамендацыі

                                            па правядзенні  ўрока

«Адна ты, Дзяржыншчына  такая непаўторная! Ты святло ў маім  лёсе! »

                                         першага   верасня  2020 года

 

Мэта ўрока: фарміраваць у вучняў грамадзянскасць і патрыятызм, сацыяльную творчую актыўнасць, лідарскія якасці, імкненне быць карысным людзям, роднаму гораду, раёну, краіне.

Задачы:   

*адукацыйная: развіццё патрыятызму ў свядомасці вучняў да малой радзімы, паглыбіць веды вучняў аб гісторыі, дасягненнях Дзяржынскага раёна;

*выхаваўчая: ствараць аб’ектыўную аснову для выхавання і любові да роднага  краю, імкнення ўнесці свой уклад у паскоранасць сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, удасканальваць навыкі зносін;

*развіццёвая:  развіваць уменне працаваць з разнастайнымі крыніцамі інфармацыі, фарміраваць навыкі крытычнага мыслення, уменне аналізаваць, выдзяляць галоўнае, параўноўваць, абагульняць і рабіць вывады, развіваць памяць, увагу.

 

Месца правядзення: раённы гісторыка-краязнаўчы музей, кінатэатр, школа, школьны музей, дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

Форма  правядзення:

формы і тыпы ўрокаў: урок-падарожжа, урок – інтэрактыўная гульня,  урок-разважанне, урок – конкурс праектаў, урок-дыялог, урок-дыспут, урок ток- шоу “Пазіцыя”

Абсталяванне ўрока:  камп’ютар, тэлевізар ЖКЛ, відэафільм аб Дзяржынску і Дзяржынскім раёне.

Выстава: карта Дзяржынскага раёна, фотаальбомы аб Дзяржынску і  Дзяржынскім раёне, кніга “Памяць” (Дзяржынск і Дзяржынскі раён), Кніга Каруся Каганца “Паданні і легенды”,  літаратурная Дзяржыншчына (выстава твораў пісьменікаў і паэтаў, ураджэнцаў Дзяржыншчыны), сямейныя фотаальбомы вучняў, цікавыя дакументы з гісторыі роду, фотаздымкі прыроды і помнікаў архітэктуры роднага  горада, вёскі, малюнкі  і вырабы вучняў, падборка  раённай газеты “Узвышша”.

Госці мерапрыемства: прадстаўнік дзяржорганаў  кіравання, дэпутат,   спартсмен, дзеяч культуры, старшыня сельскага савета, кіраўнік прадпрыемства аграпрамысловай сферы і т.п.

Падрыхтоўчая  работа:

Неабходна  папярэдне вырашыць усе арганізацыйныя пытанні па правядзенні  ўрока, запрашэнні гасцей.

Зараней педагог дае вучням заданне: вывучыць інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным развіцці Дзяржынскага  раёна, роднага горада, вёскі, падрыхтаваць  пытанні для дыялога з госцем, узяць інтэрв’ю ў жыхароў горада (вёскі), прачытаць вершы па тэме  ўрока, напісаць сачынне “Вобраз  роднага горада, вёскі”

Да ўрока можна правесці выставу, падрыхтаваную вучнямі, педагогамі ўстановы адукацыі, звязаную з тэмай урока.

Урок праводзіцца ў інтэрактыўным рэжыме,  прадугледжвае папярэднюю  падрыхтоўку, патрабуе  ад  настаўніка мабільнасці і крэатыву.

Нататкі  да  ўрока-падарожжа, урока- інтэрактыўнай   гульні

Мая  Радзіма

Я люблю  сваю  Радзіму –

Родны  кут маіх  бацькоў!

Спевы  птушак, зеляніну,

Сінь азёр і гул лясоў!

 

Бусел з ластаўкай увысі

Сосны, елкі дзе ўзняліся.

Пах  духмяны на лугах,

Спеў касцоў у акругах.

 

Нарадзілася ў Дзяржынску,

Тут пайшла я ў першы  клас..

Матэматыка, англійскі,

Хор і рытміка, STEAM – клас.

 

Усё  дае  Радзіма  наша

Для вучобы, для жыцця.

“ Дзякуй, - думаю, мы скажам,

Дзякуй, Беларусь, мая!”

 

Паўлоўская Дар’я, 4 “В”  клас, гімназія г.Дзяржынска

 

 

                                                                                    

Перад пачаткам урока дэманструецца  відэаролік «Дзяржынскі раён». 

Вучні выконваюць гімн Дзяржынска  або той вёскі, населенага пункта, дзе знаходзіцца школа, іх родны дом (напрыклад, гімн в.Станькава, гімн г. Фаніпаля  і г.д.)

    Слова  настаўніка.      

 Сёння ў нас важная нагода для сустрэчы – Дзень ведаў. І, як стала ўжо традыцыяй, першы ўрок у навучальным годзе мы прысвячаем нашай малой радзіме, цудоўнай, прыгожай, непаўторнай дзяржынскай зямлі, яе жыхарам.

Тэма  ўрока  “  Адна ты, Дзяржыншчына  такая  непаўторная! Ты святло ў маім  лёсе!”

 (гучаць песні: “Васільковае  неба”, “Я табе  Беларусь”, “Белая ластаўка” у выкананні Алены  Ланской, відэа ці фота краявідаў Беларусі, можна Дзяржынска).

Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, // Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны..” –лепш, чым напісаў аднойчы беларускі паэт Пімен Панчанка, мабыць, і не скажаш.

Малая  радзіма ёсць у кожнага з нас. Гэта тое месца, дзе бяруць пачатак карані нашага жыцця. Для некаторых  яна застаецца толькі цёплым успамінам у сэрцы, бо лёс закідвае іх далёка ад яе. Некаторыя ж маюць шчасце усё жыццё сваё  звязаць з гэтым кутком,  дзе нарадзіліся, дзе жылі да іх многія пакаленні іх продкаў,  цудоўная  нагода для таго, каб яшчэ  раз падзякаваць свайму  роднаму  мястэчку, гораду ці вёсцы, паглядзець на іх новымі вачыма,  знайсці нечаканыя грані і, магчыма, яшчэ адну  падставу для гонару  за іх.

У жыцці ўсіх  людзей ёсць святлейшыя словы

З рамонкавых раніц да сініх  зарніц.

Дзяржынск, ты –радзімы  любімай  аснова,

Ты водар празрыстых і чыстых крыніц.

Горда і ўрачыста гучаць словы гімна Дзяржыншчыны. Праслаўляючы гэты самабытны і маляўнічы край з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі. Самым жа вялікім  багаццем нашага  краю  з’яўляюцца  людзі – працавітыя і таленавітыя, якія праславілі свой  горад ў мінулым, якія ствараюць цяперашнія, якія закладваюць падмурак будучыні.

 Чым  славуты  Дзяржынск ( Дзяржынск турыстычны)

Кожны куточак Беларусі мае свой непаўторны каларыт. Безумоўна, ёсць ён і ў нашага старажытнага горада.  Возьмем хаця бы колькасць назваў за ўсю яго гісторыю. Мала які горад можа пахваліцца трыма і нават чатырма назвамі: Крутагор’е (да 13 стагоддзя), Койданава (да 1932 года), Дзяржынск..  А ў 16 стагоддзі Койданава ў дакументах часам называлі Гаштольдава па імені яго ўладальніка, канцлера Вялікага Княства Літоўскага. Дарэчы, менавіта з яго імем звязана адно гістарычнае месца ў Дзяржынску – Акопішча, яно ж  Гаштольдава гара, яна ж Кальвіншчына.  Гэта і помнік  архітэктуры – гарадзішча эпохі жалезнага веку, і памяць аб канцлеры Альбрэхту Гаштольду, і напамін аб кальвінскім зборы князя  Радзівіла..  Канечна, сумна, што мала  чаго захавалася ад тых  пор, але такая  наша гісторыя.. Побач з гэтым месцам – яўрэйскія могілкі, дзе пахаваны ахвяры фашызму. Дзяржынская паэтка Аксана Хацкевіч прысвяціла тым падзеям баладу “Дзе сышліся стагоддзі”:

Ёсць куток на Дзяржыншчыне:

Там сышліся стагоддзі –

Мы ж там вечна спяшаемся,

Моўчкі хутка праходзім.

Скрыжаванні дарожныя,

Завіхрастыя ўзгоркі,

Песцяць травы мурожныя

Голас ветрыка звонкі.

Невялікі пагорачак

Ды падмурак каменны,

А калісці да зорачак

Збор узняўся імгненна.

Івяліся прыёмы там,

І вяльможныя пані

Свой прыгожыдзявочы стан

У карсетах хавалі.

Ды “Мазурка” змянілася

Невяселай хадою.

Тое месца амылася

І слязой, і крывёю.

Колькі душаў скалечана,

Колькі жыццяў не стала,

Ты, зямля, чалавечае

Дя сябе забірала.

Расстраляны карацелем

Не ў турнірах з-за дамы –

Для фашысцкае нацыі

Стаў “Яўрэй” горшым самым.

У агромную яміну

Пад скрыпенне калёсаў.

Быццам зверам, затраўлены

Непавінныя лёсы.

І, магчыма, пагэтаму

Тут жыццё мітусіцца,

Чалавек не спыняецца,

Час імгненна імчыцца.

Бо зямля  тут гарачая,

У скрыжаванні дарогі,

І праходзяць абачліва

Яе спешныя ногі.

Сустракаюцца позіркам

Сумны помнік і ўзгорак.

І стагоддзі сыходзяцца

У свеце згаснуўшых  зорак..

Дарэчы, калі звярнуцца да тэмы зорак, то і тут Дзяржынскаму раёну ёсць чым пахваліцца. На яго тэрыторыі размясціўся Цэнтр  касмічнай сувязі “Станькава” – Нацыянальная сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь. Гэты комплекс з’явіўся 2 гады назад і валодае высокай інавацыйнай, эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай значнасцю для ўсёй Беларусі.

Да зорак цягнеццаі найвышэйшая кропка Беларусі – гара Святая, а сёння – Дзяржынская (345 метраў над узроўнем мора). Знаходзіцца яна ў вёсцы Скірмантава. Ля яе падножжа бяруць выток рэкі: Пціч, Сула, Уса, Волма.

Гора яднае зямлю і неба. І ў рэлігійных паломнікаў ёсць падставы наведаць нашу малую радзіму. У Дзяржынскім раёне 6 праваслаўных і 4 каталіцкія храмы. Толькі ў горадзе можна наведаць Свята-Пакроўскую царкву XIX  стагоддзя ( твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю).                                  

і Касцёл Святой  Ганны  XV  стагоддзя (адна з буйнейшых на Міншчыне драўляная культавая пабудова). З руін была адноўлена Свята-Мікалаеўская царква ў Станькава. Усе яны валодаюць унікальнымі іконамі. Менавіта на тэрыторыі нашага  раёна пахавана блажэнная Валянціна  Мінская – жанчына, вядомая сваімі цудамі падчас жыцця і пасля  смерці.                               

З розных  куткоў Беларусі і Расіі едуць да яе самыя розныя людзі. Каб пакланіцца і папрасіць дапамогі. Не так даўно магіле быў нададзены статус гісторыка-культурнай  каштоўнасці. Нельга не ўзгадаць Вітаўскую Цудатворную Крыніцу, якой каля 400 гадоў і Юцкаўскую крыніцу  з чыстай жыватворнай  вадой.

Усе  гэтыя славутасці, і не толькі іх, апяваюць у сваіх творах паэты-патрыёты, нашы землякі, члены літаратурна-паэтычнага клуба  “Выток”, што вось ужо 20 гадоў дзейнічае ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай  бібліятэцы. Аўтары шчодра дзеляцца духоўным багаццем і дораць слухачам незабыўныя  сустрэчы з прыгожым. Любы жадаючы можа стаць удзельнікам пасяджэння клуба. Дарэчы,жыццё ў раёне заўсёды віравала досыць актыўна. І не толькі таму, што праз станцыю Негарэлае праязжалі і спыняліся пісьменнікі, як М.Горькі, А.Талстой, М.Цвятаева і іншыя.  Дзяржыншчына стала радзімай для многіх вядомых  дзеячоў  літаратуры, культуры і навукі. Юрый Брайдэр, Артур Вольскі, Станіслаў  Шушкевіч, Адам Глобус, Карусь Каганец, Алесь Рыбак, Ігар Хадановіч і многія-многія іншыя..

Да таго ж Дзяржынск славіцца сваім свежым паветрам і зелянінай. Ёсць у нас два помнікі прыроды – Станькаўскі парк і дэндрарый у Негарэлым.  Можна незабыўна адпачыць у цэнтры экалагічнага турызму “Станькава”. На яго тэрыторыі расце старажытны 500-гадовы дуб “Лясны вартаўнік”. Поўнасцю абхапіць яго могуць толькі 4 чалавекі, узяўшыся за рукі. Падобных  дрэў няма нават у Белавежскай пушчы. Лічыцца,што, дакрануўшыся да кары гэтага дрэва, нават самы сумны чалавек атрымае каласальны зарад энергіі і прагі да жыцця. У Цэнтры можна наведаць заасад, каняферму і парк дзікіх жывёл. У нашым раёне ёсць нямала прыгожых азёр і рэк: Станькаўскае, Дзягільнянскае, Паланевіцкае, Уса.. А нядаўна адчыніўся першы ў Беларусі кукурузны лабірынт “Кукуполіс”

 Працуюць не пакладаючы рук прамысловыя прадпрыемствы раёна, які за поспехі ў эканамічнай  сферы быў занесены ў 2017  годзе на Рэспубліканскую дошку Гонару.  Сярод прамысловай галіны актыўна развіваюцца машынабудаўнічая, металаапрацоўчая, хімічная, швейная і харчовыя сферы. У нас ёсць шмат цікавых прадпрыемстваў, якія можна наведаць: ЗАТ “Штадлер”, ААТ “Амкадор”, ААТ “Дзяржынская швейная фабрыка “Эліз”, ПУП “МАФ”, ААТ “Салеа”, “Агракамбінат Дзяржынскі”.

Ты –сям’я  працавітая,

Па-братэрску адкрытая,

І з даверам заўжды

Зазіраеш у вочы.

Маладосць самавітая

Ізямля сакавітая,

Клапатлівы і мірны

Зялёны куточак.

Вядома, далёка не ўсе славутасці нашага раёна зараз былі названы. Можна было б доўжыць гэты спіс, уключыўшы ў яго унікальны для Беларусі  дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, абноўлены музей, вядомы і за межамі  краіны Дом культуры, аўтэнтычныя музеі нашых устаноў адукацыі, шматлікія гасцінныя аграсядзібы. Кожны з жыхароў можа  дадаць сюды яшчэ не адну сваю прычыну наведаць Дзяржынск,бо наша малая радзіма шматаблічная і багатая гісторыяй і традыцыямі.

Прапаную здзейсніць падарожжа па дзяржынскай зямлі

Складаем візітную картку раёна

Матэрыял да візітоўкі.

Так, мы  жывём, вучымся і працуем у Дзяржынскім раёне, які з’яўляецца маленькай часціцай нашай Радзімы - Беларусі, пяшчотнай і паэтычнай, яе ціхая абаяльнасць праяўляецца паступова: у мяккіх пералівах ранішняга неба над размытай лініяй гарызонта, у зеляніне, у водары сасновага бору, у сумным  крыку жураўлёў. Прыгажосць Беларусі адкрываецца  таму, хто можа спыніцца і адчуць навакольны  свет: угледзьцеся ў  блакітныя азёры – глыбокія  вочы Беларусі -  апусціце рукі ў прахалодную ваду ручая,  схавайцеся ад цёплага дожджыка пад зялёную лапу елкі…

Наша  Беларусь ніколі не страчвала сваю самабытнасць – яна нахілялася, як трава, пад ураганам заваяванняў, каб пасля зноў выправіцца і зазелянець.

Чаму мы называем Беларусь Радзімай?

(Таму, што тут мы нарадзіліся, таму, што яна  родная.)

Гучыць мелодыя  песні А Пахмутавай “Белавежская  пушча”.

Вучань пад музыку чытае верш П.Прыходзькі

Мая  Беларусь!

Край  Дняпра  і Палесся,

Празрыстых  азёраў і рэк,

Айчына бунтарскай купалаўскай песні,

Што ў сэрца запала навек.

Край  фабрык, машын

І сівой Белавежы

Са сцежкамі дужых  зуброў.

Як Нёман –  магутны,

Як нарач – бязмежны

І звонкі, як  струны  бароў..

А з чаго пачынаецца Радзіма? З песні маці, з роднага слова.

 Паслухаем вершы пра Беларусь, пра родную мову.

Быць беларусам –

Гэта значыць

Свайго ні гуку не забыць,

Усе чужое перайначыць,

Каб Беларусі вечнай  быць!

Быць беларусам –

Гэта значыць

За родны край  згараць на дым,

Па-беларуску чуць і бачыць

На гэтым свеце і на тым.   

Рыгор Барадулін

Паклон табе, мой беларускі краю!

Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.

Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю

Твой ліст дубовы – як чароўны лек.

За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,

За шчасце звацца іменем тваім –

Паклон табе, мой беларускі краю!

Ты – мой, я –твой: усюды і ва ўсім!

Ніл Гілевіч

Наш  народ  склаў цудоўныя прыказкі і прымаўкі, А вы ведаеце іх. Я пачну, а вы прадоўжыце..

Ад працы рукі (не сохнуць).

Ад ляноты чакай  (бядоты).

Без навук, як без (рук).

Бяда хоць маўчыць, ды  (жыць вучыць).

Дзе коратка, там і (рвецца).

За дурной  галавой нагам (неспакой).

З вялікага  грому(малы  дождж).

Няма  лепшай  хаткі, як  (у роднай маткі).

Родная  зямелька, як (зморанаму  пасцелька).

У сваім краі, як (у раі).

У родным  лесе і (куст родны).

Як  дбаеш, так і (маеш).

Паслухайце  адну  гісторыю. Ці то полем, ці то лесам ішлі тры  падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы, ды яшчэ паўдня. Раптам чуюць – спявае  нехта.

Першы  кажа:

-Відаць, жаўранак спявае,

-Не, - кажа другі,  - гэта  лес шуміць.

А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

-Ды гэта ж зямля  спявае.

Вось якая наша  беларуская  дзяржынская зямля.

Наш   Дзяржынскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Мінскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 года. Плошча раёна складае 1,2 тыс. квадратных кіламетраў. Насельніцтва  – 66771 тыс. чалавек. Тэрыторыя раёна ўключае горад Дзяржынск (раённы цэнтр) з насельніцтвам 27839 тыс. чалавек, горад Фаніпаль – 16444 тыс. чалавек, гарадскі пасёлак Негарэлае.  Па нацыянальнаму  складу: 85,6% - беларусы,  8,25% - рускія, 2,8% - палякі, 1,4% -  украінцы, 2% - іншыя  нацыянальнасці.У раёне 276 населеных пунктаў.  Па колькасці  насельніцтва Дзяржынскі раён займае 5 месца сярод раёнаў  Мінскай  вобласці. Раён размешчаны ў межах Мінскай узвышанасці і Стаўбцоўскай раўніны.  Дзяржынскі раён з’яўляецца водараздзелам двух буйных  водных басейнаў – Чарнаморскага і Балтыйскага. Рака Уса, якая бярэ свой пачатак у падножжы гары Дзяржынскай, упадае ў Нёман і далей – у Балтыйскае мора.  Рака Пціч, якая таксама мае  выток побач з гарою,  упадае  ў раку Свіслач. І далей воды рэк  упадаюць у Чорнае мора. Па тэрыторыі г.Дзяржынска працякае рака Няцеча, праходзіць чыгунка і аўтамагістраль Мінск – Брэст.

Дзяржыншчына – самабытны і маляўнічы край з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі.

Сёння Дзяржынскі раён – гэта сучасны, развіты рэгіён Беларусі, для якога характэрна стабільнасць эканомікі, якасныя змены ў прамысловасці і аграрным сектары. Наш раён – аграпрамысловы. Па паказчыкаму сельскагаспадарчай галіны займае першую пазіцыю ў Мінскай  вобласці. У мінулым  годзе ў раёне намалацілі 104,5 тысяч тон зерне ў чыстым выглядзе. Сярэдняя ўраджайнасць склала 48,9 ц з гектара зернавых.  У раёна сабралі 19 тысяч тон бульбы. А цукровых буракоў 113,7 тысяч тон, што на 10,65 больш чым у мінулым годзе.

Што датычыцца прамысловасці, то ў раёне размешчаны такія  буйныя прадпрыемствы, як ЗАТ “Штадлер Мінск”, ААТ “Амкадор-Дзяржынск”, ААТ “Салеа”, ІААТ”Унамедыкал”, ААТ ФЗІП  “Энэргамера”, ЧУП “МАВ”, ААТ “Інтэртрансаўта”, ААТ “Агракамбінат  Дзяржынскі”, ААТ ДШФ “Эліз” і іншыя.  

13 чэрвеня 2017 года ў Дзяржынску адкрыт новы завод СААТ “Элезер”, які ўваўшоў у склад холдынга “Амкадор-Семаш”, які спецыалізуецца на вытворчасці машын і агрэгатаў для сельгасвытворцаў. Прамысловымі прадпрыемствамі выраблена прадукцыі ў фактычных цэнах на 430,7 млн. рублеў, адгружана  тавараў на экспарт на 200 млн.рублёў.  

Працаўладкавана 844 чалавекі на зноў створаныя  рабочыя  месцы. Найбольшая  іх колькасць – ААА”Інтэртранс аўта”, ЗАА “Штадлер Мінск”, ЧУП  “МАФ”, РУП “Завод дакладнай  электронікі”.

Падрадзяленне   будаўнічага  комплексу ўвялі ў эксплуатацыю 72 тысяч кв.метраў жылля.  У 2019  годзе мяркуецца яшчэ ўвесці 126 тысяч кв.м жылля.

АПК з’яўляецца ключавым звяном  народна-гаспадарчага комплексу раёна. Першы  аграрны  холдынг краіны – агракамбінат “Дзяржынскі” стаў пераможцам у прафесійным конкурсе “Брэнд года – 2018” за новы брэнд “Дзяржынка”. Сёння агракамбінат вырабляе 20% усей  вырабляемай   у Беларусі прадукцыі  з мяса  птушкі.  Сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна ў 2018 годзе забяспечан рост валавай  прадукцыі на 101,5%, у тым ліку ў жывелагадоўле – на 102,4%. Па вытворчасці зерна наш раён прызнан пераможцам у Мінскай  вобласці.  У 2017  годзе  завершана будаўніцтва чатырох жывелагадоўчых комплексаў для дойнага статка.

У раёне назіраецца станоўчая дэмаграфічная  дынаміка. 7 гадоў у раёне фіксіруецца станоўчы штучны прырост насельніцтва., Дзяржынскі  раён уваходзіць у тройку лідэраў па вобласці. Дасягнута паніжэнне (каля 30%) смяротнасці ад знешніх прычын.  Актыўна  будуецца жыллё.  Акрамя  таго, Дзяржынскі раён уваходзіць у пяцёрку самых высокааплачываемых рэгіёнаў краіны.

 Дастойна праяўляе  сябе і сістэма  адукацыі.  Сістэма  адукацыі захоўвае лідыруючыя пазіцыі ў Мінскай  вобласці. Установы  адукацыі забяспечваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі сваіх выхаванцаў. Сярод выпускнікоў 2019  года 32 узнагароджаны залатым і 1 сярэбраным медалём. На заключным  этапе рэспубліканскай  алімпіяды ў 2019  годзе па вучэбных  прадметах вучнямі заваевана 4 дыпломы. Нашы вучні дабіваюцца поспехаў у навуковых і творчых конкурсах, спартыўных спаборніцвах як рэспубліканскага, так і міжнародняга ўзроўня. Заваевана каля 400 узнагарод рознага ўзроўня У 2018 годзе 11 навучэнцаў і 7 педагогаў удастоены прэміі спецыяльнога фонда Прэдідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай  падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. У спіс лепшых устаноў  Мінскай  вобласці ўвайшлі ДУА “Гімназія г.Дзяржынска”., ДУА  “Сярэдняя  школа №1 г.Фаніпаля”, ДУДА “Цэнтр  творчасці дзяцей і моладзі  Дзяржынскага  раёна”. Гімназія г.Дзяржынска стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу асацыяцыі “Адукацыя для будучага”, і на яе базе  працуе STEM-цэнтр.

Дзяржыншчына – нязменны  лідэр Мінскай  вобласці па культурнаму  абслугоўванню насельніцтва. Асаблівым гонарам для раёна стала прызнанне нематэрыяльнай  гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі  Беларусі абрада “Ката пячы”.  Андрэю Міхайлавічу Мартынюку прысвоена ганаровае званне  “Чалавек года  Міншчыны – 2016” у намінацыі “Невытворчая сфера”.

Добрыя вынікі дэманструе ахова здароўя. Медыкі раёна спраўляюцца з асноўнай задачай –захоўваюць і ўмацоўваюць здароўе насельніцтва, аказываюць якасную і даступную медыцынскую дапамогу, яны дасягнулі мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай  праграмы.  Па вынікам агляда-конкурсу якасці і культуры  аблуговання  насельніцтва за 2029 год сярод  раёнаў з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек Дзяржынская ЦРБ была прызнана лепшай  цэнтральнай раённай  бальніцай Мінскай  вобласці, а Валмянская участковая  бальніца стала лепшай у рэспубліканскім масштабе. Не адстае і сфера культуры: два творчых калектывы раёна маюць званне  заслужанага (“Пастараль” і “Спадчына”). Дзіцячымі школамі мастацтва раёна ў конкурсах і фестывалях рознага ўзроўня было заваевана 158 дыпломаў.

У рашэнні стратэгічных  задач развіцця раёна немалая  роля належыць фізічнай  культуры и спорту.  У раёне праводзіцца 5 розных спартакіяд для шырокіх колаў насельніцтва, дзяцей і дарослых. У спартакіядзе сярод работнікаў арганізацый  Дзяржынскага раёна ў 2018 годзе прыняло  ўдзел  больш за 20 працоўных калектываў.

 У мэтах павышэння шагавай даступнасці аб’ектаў фізічнай  культуры і спорту ў Дзяржынскім раёне ўведзена ў эксплуатацыю многа функцыянальная спартыўная пляцоўка на дваровай  тэрыторыі па вуліцы Ціхай. З марта 2017  года спартыўна-тэнісны клуб “Шлях дасягненняў” пачаў аказываць  паслугі па навучанню дзяцей і дарослых тэнісу.

Футбольная каманда “Лівадыя-Юні” у 2017  годзе стала пераможцам чэмпіяната Мінскай  вобласці па футболу сярод  аматарскіх  каманд, а таксама трохкратным уладальнікам Кубка Мінскай вобласці па футболу.

 Прадукцыя шэрагу прадпрыемстваў Дзяржыншчыны шырока вядома не толькі ў Беларусі і краінах СНД, але і ў далёкім  замежжы.

23 чэрвеня  2017  года Дзяржынскі раён быў занесены на Рэспубліканскую  дошку  гонару  за найлепшыя   паказчыкі ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэта  сваеасаблівае грамадскае прызнанне працы яго жыхароў і калектываў прадпрыемстваў, унесшых важкі ўклад у дабрабыт рэгіёна.

 (Па вынікам работы за 2016 год права быць занесенымі на Рэспубліканскую дошку гонару мелі гонар  68 адміністратыйна-тэрытарыяльных  адзінак і арганізацый  краіны).

Сёння мы ганарымся тым, што мір, спакой і парадак – галоўнае дасягненне нашай  краіны. Гэта  фундамент, на якім заснавана ўсё:  і эканоміка Беларусі, і матэрыяльны дабрабыт кожнага, шчаслівае дзяцінства нашых сыноў і дочак. Хачу выразіць асаблівую сардэчную ўдзячнасць і падзяку ўсім працоўным калектывам, жыхарам Дзяржыншчыны, хто кожны дзень справамі, сваей  творчасцю, энергіей упрыгожвае наш родны раён, паляпшае жыццё грамадзян, -каменціруе гэту  важкую падзею старшыня Дзяржынскага райвыканкама Мікалай  Арцюшкевіч.

За найлепшыя  паказчыкі ў сацыяльна-эканамічнай  сферы вызначаны 45 пераможцаў. Сярод іх у сельскай  гаспадарцы – ААТ “Агракамбінат  Дзяржынскі”.

10 фактаў аб Дзяржынскім раёне.

  1. Пераможца рэспубліканскага  спаборніцтва за дасягненне высокіх  паказчыкаў эфектыўнасці  работы ў сельскагаспадарчай  галіне. Першы аграрны холдынг краіны – агракамбінат “Дзяржынскі” – лепшы сярод сельскіх  арганізацый.  

- За 5 месяцаў гэтага года рост прыбылі ў агракамбінаце “Дзяржынскі” склаў 318%. Цяпер мы закупілі  сучаснае  абсталяванне і будзем выпускаць яшчэ некалькі відаў  новай  прадукцыі.  У гэтым  годзе ўведзен у эксплуатацыю дадатковы ўбойны цэх і 20 пляцовак для вырошчвання птушкі, - падзяліўся планамі на бліжэйшае  будучае дырэктар ААТ “Агракамбінат Дзяржынскі” Уладзімір  Лукьянаў.

2.Уваходзіць у топ-20 найбольш  спрыяльных для пражывання раёнаў Беларусі.

3.На тэрыторыю раёна распаўсюжваецца дзеянне свабоднай эканамічнай  зоны “Мінск”. 23 краіны  свету ўжо ўклалі свае капіталы ў яе прадпрыемствы.

4.У раёне дзейнічае звыш 150 прадпрыемстваў з беларускім і замежным капіталам. Так, ААТ “Амкадор-Семаш”  павялічыў выпуск прамысловай  прадукцыі ў 3,6 разы. ААТ “Інтэртрансаўта” прадставіў паслуг на экспарт на 40% больш.

5.Трэці ў Мінскай  вобласці па ўзроўню зарабатнай платы ( у маі – 806,6 руб.)

6.Трэці ў рэспубліцы па гадавому надою малака на карову. У бягучым  годзе вытворчасць малака павялічылася яшчэ на 6%.

  1. На працягу апошніх 5 гадоў у раёне расце  нараджальнасць, па дэмаграфічным паказчыкам Дзяржыншчына таксама ў лідэрах. З кожным годам у раёне павялічваецца колькасць многадзетных  сем’яў, якіх сёння больш за 800. Таксама па вынікам 2017  года Дзяржыншчына ўваходзіць у тройку лепшых рэгіёнаў вобласці з найменьшым паказчыкам смяротнасці насельніцтва.
  2. Рэгіён з’яўляецца папулярным месцам для індывідуальнай забудовы. Толькь за першае паўгоддзе 2017  года пабудавана 33 тысячы кв.м. жылля пры гадавым заданні 42 тысячы.

9.Усе тры  гімназіі па вынікам цэнтралізаванага тэсціравання ўваходзяць у топ -100 самых прэстыжных устаноў адукацыі Беларусі.

10.Больш 95% выпускнікоў устаноў  адукацыі раёна працягваюць   навучанне ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах  краіны. Амаль 10%  навучэнцаў заканчываюць школу  з залатым медалем.

Жыхары Дзяржыншчыны ўносяць свой важкі ўклад у развіццё  беларускай  дзяржавы. У раёне створаны ўсе  умовы для міжнацыянальнай і міжканфесійнай  згоды, умацоўваюцца гістарычныя і духоўныя традыцыі.

Мы ганарымся нашай малой радзімай, любім яе і спадзяёмся, што гэту любоў раздзеліць з намі кожны, хто хоць аднойчы наведае гэту гасцінную зямлю.          

А цяпер   на сардэчках (заранее падрыхтаваны і ляжаць на вучнеўскіх сталах)  напішыце пажаданні  жыхарам г.Дзржынска і Дзяржынскага раёна і прымацуйце іх на карту Дзяржынскага раёна.

Памяць людская бессмяротна, помніць патрэбна для таго, каб не паўтараць памылак мінулага, каб цаніць сённяшняе. Не забывайце, што- вы будучае нашай  краіны і якімі вы вырасцеце грамадзянамі, якімі вы станеце  людзьмі, такой і будзе жыццё на нашай зямлі.

Любіць сваю Радзіму, абараняць яе,  захоўваць для сваіх нашчадкаў – вось, што давалі запаветы нашы  продкі, вось чаму мы павінны вучыць сваіх дзяцей.

Мой чароўны  беларускі край,

Бацькаўчына светлая  мая!

Уладзімір Караткевіч

Зямля  Беларусі” Вачамі азёраў

          Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябес..

                                                Пятрусь Броўка

Люблю наш край, старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз пазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла..

Так прызналася ў любові да Радзімы Канстанцыя Буйло. Дзе б мы ні былі, якую б экзатычную прыроду не бачылі, нас заўсёды цягне да нашых  лясоў,  да нашых палёў. Чым жа так прываблівае беларуская зямля? Напэўна, не толькі сціплай і рамантычнай  прыродай, мовай, казкамі і легендамі, але і людзьмі, якія жывуць тут. Гэта пра нашу беларускую зямлю напісаў Уладзімір Караткевіч: “Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна”.

Грамадзянін Рэспублікі Беларусь –гучыць горда, такі ж гонар мы павінны  адчуваць, калі гучыць гімн нашай незалежнай, свабоднай дзяржавы, у якой блакітныя азёры, зяленые  лясы, белыя жураўлі і радасныя, шчаслівыя твары дзяцей.

Гучыць гімн Рэспублікі  Беларусь. Усе прысутныя ўстаюць і спяваюць   гімн РБ.

 У час правядзення першага  ўрока  асаблівую  ўвагу надаць дзяцінству, якое акружана клопатам  дзяржавы, (адкрытай  суверэннай  дзяржавай, шырокім магчымасцям для  вучобы, працы, умацавання здароўя, развіцця творчага патэнцыялу, адпачынку, рэалізацыі сваіх  жыццёвых мэтаў і планаў), дзейнасці  дзяржавы, якая змагаецца за мір,  за яго захаваннне, за магчымасць і далей маладому пакаленню жыць і рэалізоўваць свае  мары пад мірным небам.

Правядзенне першага ўрока павінна стаць яркім і запамінальным. Неабходна максімальна прытягнуць навучэнцаў у актыўную  дзейнасць, выкарыстоўваць інтэрактыўныя формы  правядзення  ўрока (урок-адкрыццё, прэсс-канферэнцыя, дыскусія, панарама, тэлемост, рэпартаж, дыялог, «жывая газета», вусны журнал, и як урок-падарожжа, завочная экскурсія, фотавыстава і  інш.

  У час падрыхтоўкі і правядзення першага ўрока педагогам патрэбна выбіраць форму і метады  правядзення ўрока з улікам узроста навучэнцаў, апірацца на іх веды, эрудыцыю, вопыт, выкарыстоўваць рэгіянальны і мясцовы  матэрыял па гісторыі і сучаснаму развіццю рэгіёна.

Уключэнне ва ўрок музыкальных  твораў, ілюстрацый, слайдаў, фатаграфій, мульцімедыйных прэзентацый, выкарыстанне  твораў беларускіх паэтаў і празаікаў, дзеячоў  мастацтва будзе садзейнічаць больш эмацыянальна-каштоўнаму   ўспрыманню інфармацыі навучэнцамі.

Важна звярнуць увагу  на афармленне кабінета, у якім будзе  праводзіцца першы  ўрок, дзе будуць прадстаўлены наступныя элементы: дзяржаўная  сімволіка; Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь; ілюстраваная  карта Рэспублікі  Беларусь; выстава кніг аб Беларусі і Дзяржыншчыне; фатаграфіі гістарычных мест і прыроды Беларусі і Дзяржыншчыны, выдатных  дзеячоў  рэспублікі і раёна; альбомы, рэпрадукцыі карцін; творчыя работы навучэнцаў (рэфераты, праекты, сачыненні, вершы, малюнкі, плакаты, газеты  і т.д.).

 

Метадыст дзяржаўнай установы

адукацыі “Дзяржынскі  раённы

вучэбна-метадычны  кабінет”                                    Г.Ю.Бурынская                               

 

 

свернуть

Тематика информационных часов для учащихся 1-11 классов на 2020/2021 учебный год

Дата проведения

Тема

Участники

Ответственный

07.09.20

   Внешний вид учащегося – визитная карточка школы. Требования к внешнему виду учащихся

1-11

Кл.руководители

14.09.20

Знакомимся с общественными организациями Республики Беларусь.(30 лет со дня создания Белорусской республиканской пионерской организации)

1-4

Кл.руководители

«Пионерское движение.Пионеры вчера и сегодня» (30 лет со дня создания Белорусской республиканской пионерской организации)

5-8

Кл.руководители

Молодежные организации Республики Беларусь.

9-11

Кл.руководители

21.09.20

В мире и согласии (ко Дню мира)

1-4

Кл.руководители

Беларусь – страна мира и согласия (ко Дню мира).

5-7

Государственная политика в сфере СМИ.

9-11

28.09.20

«Туризм и Беларусь» (Всемирный день туризма – 27.09)

1-11

Кл.руководители

24.09.20

ШАГ 1. «Моя Беларусь: независимость, суверенитет, справедливость».

8-11

Кл.руководители

05.10. 20

«Учитель, как много в этом слове…»(Всемирный день учителей)

1-11

Кл.руководители

12.10.20

«Мамины профессии»

1-4

Кл.руководители

«Белорусские народные традиции и обряды в жизни моей семьи» 

5-11

19.10.20

Обзорные информационные часы, посвященные Году малой родины в Беларуси «Символы малой родины»

1-8

Кл.руководители

«Годы и люди: моя малая Родина»

9-11

26.10.20

24 октября – Международный день ООН

 

«Забота ООН о детях»

 

1-4

Кл.руководители

«Ради мира на земле» (история создания, направления деятельности, цели ООН)

5-7

 

22.10.20

ШАГ 2. «Мы за мир! Беларусь – региональная миротворческая площадка».

8-11

Кл.руководители

09.11.20

 

 

Быть бережливым — помогать стране

1-8

Кл.руководители

Экономия и бережливость – главные факторы экономической безопасности государства.

9-11

 

16.11.20

Здоровье – твой успех!

1-4

Кл.руководители

Здоровый образ жизни – это модно

 ( к Международному дню отказа от курения (17 ноября)

5-11

 

23.11.20

«Пусть улыбается детство – Всемирный день ребенка»

1-4

Кл.руководители

Права и обязанности детей в Республике Беларусь ( к  Всемирному дню ребенка)

5-7

 

 

26.11.20

ШАГ 3. «Мы в современном медиапространстве: уважение, безопасность.

8-11

 

 

30.11.20

Символ Дня борьбы против СПИДа

(к Всемирному Дню борьбы со СПИДом)

1-4

 

Кл.руководители

 

Роль государства в борьбе со СПИДом (к Всемирному Дню борьбы со СПИДом)

5-8

Приоритеты в сфере здравоохранения Республик Беларусь (к Всемирному дню борьбы со СПИДом)

9-11

 

07.12.20

«Протянем руку помощи или Кто такие волонтёры?»

1-11

Кл.руководители

14.12.20

Интернет и социальные сети.

Правила поведения в социальных сетях.

1-7

Кл.руководители

 

17.12. 20

ШАГ 4.   «Марафон добрых дел: наш вклад в развитие малой родины» (2018-2020 – Годы малой Родины в Беларуси)

8-11

Кл.руководители

 

 

21.12.20

 

 

 «Безопасные каникулы»

(Обучение ПБП в период зимних каникул, новогодних праздников)

1-4

Кл.руководители

«Безопасное и ответственное поведение – наш осознанный выбор»

5-11

11.01.21

Всемирный день заповедников и национальных парков (11.01)

1-11

Кл.руководители

 

18.01.21

«Трудом мы славим Беларусь! Выдающиеся личности нашей страны»

1-8

Кл.руководители

Профессиональное образование сегодня – стабильное будущее завтра

9-11

25.01.21

26 января – День белорусской науки:

 

«О науке детям» (детские научные центры и  объединения, музеи науки в г. Минск)

 

1-4

Кл.руководители

«Белорусская наука: достижения белорусских ученых»

5-7

28.01.21

ШАГ 5. «Успеть за будущим. Цифровая экономика-национальная стратегия Республики Беларусь»

8-11

Кл.руководители

01.02.21

Обзорный: «Важнейшие политические события планеты». Информационный журнал

1-11

Кл.руководители

 

08.02.21

«Я пошёл бы с ним в разведку»

(ко Дню юного героя-антифашиста)

1-4

Кл.руководители

«Юные, безусые герои в памяти останутся навек…».

5-11

Кл.руководители

15.02.21

 

 

 

«Помним и гордимся» (ко Дню памяти воинов-интернационалистов)

1-6

Кл.руководители

Остров мужества и скорби. История создания памятника (ко Дню памяти воинов-интернационалистов )

7-11

 

22.02.21

«Есть такая профессия – защищать Отечество» (годы и люди)

1-7

Кл.руководители

 

25.02.21

ШАГ 6. «Вооруженные силы моей страны: история, традиции, современность»

8-11

Кл.руководители

01.03.21

 

 

 

«Враги нашего здоровья»

1-4

Кл.руководители

«Наркотики: мифы и реальность»

5-8

«Правовые основы борьбы с наркоманией и наркобизнесом в Беларуси»

9-11

15.03.21

 

 

«О Конституции детям»

1-4

Кл.руководители

«Мои конституционные права и обязанности»

5-11

 

22.03.21

«Помнить, чтобы жить»  (ко Дню трагедии Хатыни)

1-4

Кл.руководители

«Хатынь – наша боль»

5-7

 

25.03.21

ШАГ 7 . «Счастье Родины – мир и свобода, несокрушимы они, как гранит» (День Конституции Республики Беларусь)

8-11

Кл.руководители

 

05.04.21

 

 

7 апреля- Всемирный день здоровья

 

«Правила здорового образа жизни»

 

1-4

Кл.руководители

«Болезни XI века»

5-8

«Репродуктивное здоровье – что это?»

9-11

12.04.21

 

 

15 апреля – День экологических знаний

 

«Раздельный сбор отходов - мой маленький вклад в большое дело»

 

1-6

Кл.руководители

«Земля сегодня и завтра: пути решения экологических проблем»

7-11

19.04.21

«Исторические места Беларуси»  

(к Международному  дню памятников и исторических мест (ЮНЕСКО)

1-7

Кл.руководители

 

22.04.21

ШАГ 8. «Чернобыль: судьбы, события, память» (35 лет с момента аварии на Чернобыльской атомной электростанции)

8-11

Кл.руководители

 

26.04.21

 

 

 «Атомная катастрофа XX века»

1-4

Кл.руководители

 «Стойкость и героизм ликвидаторов аварии на ЧАЭС»  

5-7

Право на труд. (28 апреля-Всемирный день охраны труда)

8-11

03.05.21

 «1 мая: из истории Праздника труда» (годы и люди)

1-11

Кл.руководители

 

10.05.21

«Великая Победа нашего народа»

1-4

Кл.руководители

«Нам этот мир завещано беречь. Патриотизм глазами современной молодёжи»

5-11

17.05.21

«Здоровая семья – сильная нация»

 (к Международному Дню семьи).

1-11

Кл.руководители

 

20.05.21

ШАГ 9. «Помнить ради будущего»

«Беларусь – спортивная страна» (юбилейный 85-й чемпионат мира по хоккею с шайбой, 7-23 мая)

8-11

Кл.руководители

24.05.21

 «Спорт и физическая культура в моей жизни» (16 мая – День физической культуры и спорта)

1-4

Кл.руководители

 

«Достижения белорусского спорта: история и современность»

5-7

31.05.21

«Лето с пользой: простые правила безопасности»

1-11

Кл.руководители

 

 

«Ответственность несовершеннолетних за совершение правонарушений»

5-11

свернуть

Алгоритм взаимодействия сотрудников право охранительных органов и педагогических работников учреждений образования при выявлении обучающихся , потребляющих наркотические средства психотропные вещества

Направления воспитательной работы в плане воспитательной работы с классом

  • Идеологическое воспитание.Гражданское и патриотическое воспитание
  • Воспитание культуры безопасной жизнедеятельности.Воспитание культуры здорового образа жизни.Экологическое воспитание.
  • Духовно-нравственное воспитание.Поликультурное воспитание.Эстетическое воспитание.
  • Семейное и гендерное воспитание.
  • Воспитание культуры безопасной жизнедеятельности и здорового образа жизни. Воспитание культуры быта и досуга.Организация шестого школьного дня.
  • Трудовое и профессиональное воспитание. Экономическое воспитание.
  • Социально-педагогическая поддержка и оказание психологической помощи учащимся.Воспитание психологической культуры, потребности в развитии и саморазвитии личности.Правовое воспитание
свернуть