21 лютага - Дзень роднай мовы

20.02.2020

 

 

Сэрца і талент краіны – у песнях!

 

Напярэдадні Дня роднай мовы ў ДУА “ Сярэдняя школа №1 г. Фаніпаля” адбылася літаратурна – музычная вечарына, прысвечаная творчасці Я.Купалы і Р.Барадуліна.

Паэзія Янкі Купалы і Рыгора Барадуліна  стала крыніцай натхнення для многіх беларускіх кампазітараў. Не стаў выключэннем і Аляксандр Мікалаевіч  Віслаўскі – вядомы кампазітар і выканаўца,  музыкант і паэт.  Ён працаваў у ансамблі «Песняры» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна з 1987 па 1991 гады піяністам, аранжыроўшчыкам і бэк-вакалістам.  Аляксандр Мікалаевіч стварыў некалькі аўтарскіх праграм па творчасці Я.Купалы і Р.Барадуліна, якія паспяхова былі прадстаўлены як у нашай краіне, так і за яе межамі.  А.Віслаўскі падчас запісу трэкаў іграе практычна на ўсіх інструментах: ад клавіш да бас-гітары і перкусіі. Выключэнне — акустычная скрыпка, на якой іграе яго жонка і пастаянная партнёрка Алена Віслаўская. Усе песні Аляксандр Віслаўскі  спяваў з вялікай аддачай і натхненнем, чым і  стварыў цёплую сяброўскую атмасферу. А Алена Віслаўская парадавала вучняў і настаўнікаў цудоўнешай ігрой на скрыпцы. Для ўдзельнікаў сустрэчы  было важна адчуць, скіраваць свае думкі на тое, хто мы, адкуль родам, што ведаем пра сябе. Пад уражаннем шчырай размовы з цікавым творцам у сэрцах  дзяцей  захаваецца цяпло, пяшчота і любоў да роднага слова, да блізкіх людзей і родных мясцін.      Дзякуй  гасцям  за сустрэчу  з прыгожым паэтычным словам і цудоўнай  музыкай Аляксандра Віслаўскага, які стварае такія песні! Іх сэрцамі і талентам жыве і спявае  Беларусь.

                                Вучаніца 11 “А” класа, Чуеўская Анастасія

 

DJKHDl6Hog8

w-LMSjMmOC4

 

 

Ещё в этом разделе